Другі магазін H&M адчыніцца а 12-й гадзіне 28 лістапада ў гандлёва-забаўляльным цэнтры ​​Palazzo каля Палаца незалежнасці. Першым пакупнікам абяцаюць уручыць падарункавыя карты, паведамляе Tut.by.

Крама размешчана на першым паверсе новага Palazzo, яго адчынілі ў канцы кастрычніка. Другі H&M трохі большы па плошчы, ён зойме 2217 «квадратаў» і таксама будзе двухпавярховым. Акрамя мадэляў адзення і абутку, якія ўжо прадстаўлены ў Galleria Minsk, тут з'явіцца лінейка Trend.

У дзень адкрыцця першыя 50 наведвальнікаў атрымаюць падарункавыя карты на 30 рублёў, а наступныя 100 — на 15 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0