Фота Сяргея Зініна

Фота Сяргея Зініна

Экзамены пазбаўляюць жадання вучыцца, лічыць кіраўнік Сбербанка Герман Грэф. На яго думку, школьнікі гатовыя працаваць толькі ва ўмовах будучай ацэнкі, піша ria.ru.

«Гэта катастрофа … Адна з маіх асабістых мэтаў — забіць экзамены», — заявіў ён падчас пленарнай сесіі Сбербанка на Усходнім эканамічным форуме.

Па словах Грэфа, са школы дзеці ўжо выходзяць «інвалідамі», так як настолькі прывыкаюць да сістэмы ацэньвання, што ў далейшым жыцці пры яе адсутнасці расслабляюцца і не гатовыя штосьці рабіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0