У Стаўрапальскім краі Расіі разбіўся штурмавік Су-25УБ, два лётчыка катапультаваліся, піша ria.ru са спасылкай на Мінабароны РФ.

Адзначаецца, што самалёт здзяйсняў планавы вучэбна-трэніровачны палёт без боекамплекту, ён зваліўся ў бязлюднай мясцовасці і выбухнуў, сутыкнуўшыся з зямлёй.

Фота тэлеграм-канала «Fighterbomber». Сцвярджаецца, што гэта месца здарэння.

Фота тэлеграм-канала «Fighterbomber». Сцвярджаецца, што гэта месца здарэння.

У раёне крушэння знойдзеныя парашуты, пілотаў шукаюць. Тэлеграм-канал Baza сцвярджае, што яны загінулі.

Су-25 - браніраваны дагукавы штурмавік, прызначаны для падтрымкі сухапутных войскаў над полем бою днём і ноччу пры візуальнай бачнасці цэлі, а таксама для знішчэння аб'ектаў з зададзенымі каардынатамі кругласутачна ў любых метэаўмовах. У расійскіх войсках атрымаў мянушку «Грак».

Су-25УБ - двухмесны вучэбна-баявы самалёт для падрыхтоўкі і трэніроўкі лётчыкаў, можа вырашаць баявыя задачы ў поўным аб'ёме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0