president.gov.ua

president.gov.ua

Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан выказаў падтрымку Украіне па пытанні цэласнасці краіны. Адпаведны допіс з'явіўся ў твітары.

«Падчас сустрэчы віцэ-прэзідэнта ЗША Майка Пенса з прэзідэнтам Зяленскім пасланне віцэ-прэзідэнта не магло быць больш ясным: ЗША стаялі і будуць стаяць разам з народам Украіны ў пытаннях бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці», — адзначыў Болтан.

Сустрэча палітыкаў прайшла ў Варшаве, куды і Зяленскі, і Пенс прыбылі на мерапрыемствы, прысвечаныя гадавіне пачатку Другой сусветнай вайны. Зяленскі таксама правёў сустрэчу з прэзідэнтамі Польшчы і Літвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0