Дачка былога галоўнага трэнера зборнай Іспаніі і футбольнага клуба «Барселона» Луіса Энрыке памерла ва ўзросце дзевяці гадоў пасля цяжкай хваробы. Аб гэтым паведамляецца ў твітары Луіса Энрыке.

Дачка экс-футбаліста і трэнера Ксана хварэла на рак костак, з якім змагалася на працягу апошніх пяці месяцаў.

Разам з «Барселонай» Луіс Энрыке выйграў Лігу чэмпіёнаў (2015) і чэмпіянат Іспаніі (2015, 2016). Ён трэніраваў каталонскую каманду з 2014 па 2017 гады.

Галоўным трэнерам зборнай Іспаніі 49-гадовы спецыяліст стаў пасля чэмпіянату свету ў Расіі. Энрыке кіраваў камандай у сямі матчах, але ў чэрвені пакінуў пасаду з-за хваробы дачкі.

Спачуванні Энрыке выказалі «Барселона», «Рэал», Ліянэль Месі і іншыя прадстаўнікі футбольнага свету

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0