У маі жыхары шматкватэрнага дома ў цэнтры Гомеля, вучні 5 школы, што знаходзіцца непадалёк, і многія іншыя літаральна за адзін дзень страцілі свой звыклы маршрут.

Рабочыя абгарадзілі плотам і забудавалі арку шматпавярховіка па адрасе Веткаўская, 1. Работы былі стыхійнымі, пашпарта аб'екта не было, а рабочыя казалі, што проста выконваюць заказ. Жыхары звярнуліся ў адміністрацыю Чыгуначнага раёна і там паабяцалі разабрацца.

І вось гісторыя атрымала нечаканую развязку. Як аказалася, гамяльчук купіў у гэтым доме нежылое памяшканне, а арку побач са сваёй «купляй» вырашыў незаконна «захапіць». Па рашэнні адміністрацыі пабудаваныя канструкцыі яму трэба знесці да 15 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?