Манеўры будуць часткай стратэгічных вучэнняў «Цэнтр-2019». Войскі адпрацуюць аператыўнае ўзмацненне групоўкі, дзеянні лёгкіх сіл і высадку парашутных і верталётных дэсантаў ва ўмовах горна-раўніннай мясцовасці. Пасля гэтага яны павінны будуць «захапіць» і «знішчыць» аб'екты ўмоўнага праціўніка, у прыватнасці, палявы аэрадром.

Высадка будзе праводзіцца «ўсляпую» ўпершыню з 1981 года, калі краінай кіраваў генеральны сакратар ЦК КПСС Леанід Брэжнеў. Ваенныя да апошняга моманту не будуць ведаць, куды менавіта яны накіруюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0