18 ліпеня суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес рашэнне па справе хакеіста клуба «Юнацтва» Мікіты Макарчыка, якога 1 красавіка міліцэйскі патруль затрымаў з наркотыкамі ў цэнтры Мінска ля кінатэатра «Масква», піша Радыё Свабода.
Разгляд справы Макарчыка пачаўся ў гэты ж дзень раніцай. На тое, каб выслухаць паказанні абвінавачанага, пазіцыю пракурора і адваката, суддзі спатрэбілася крыху больш за паўгадзіны. Сведкі, якіх, паводле матэрыялаў справы, каля дзясятка, на працэс не з'явіліся. У выніку Мікіту Макарчыка прыгаварылі да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую установу адкрытага тыпу
Хакеіст цалкам прызнаў сваю віну і прасіў суддзю аб мінімальным пакаранні. Пракурор прасіла суд пакараць хакеіста трыма гадамі абмежавання волі без накіравання ў месцы пазбаўлення волі.