Каля гадзіны ночы 21-гадовы жыхар Гродна прыйшоў у кватэру свайго знаёмага. Нягледзячы на ​​адамкнутыя дзверы, дома нікога не было, паведамляе прэс-служба УУС Гродзеншчыны. Госць узлаваўся і, знаходзячыся ў агрэсіўным стане, пачаў выкідаць з акна 9 паверха тумбачку, дзверы і іншую мэблю.

Выкінутыя рэчы пашкодзілі «Форд», прыпаркаваны ўнізе. Шум пачула гаспадыня аўто, якая паведаміла пра гэта ў міліцыю.

Зламыснік тым часам збег, але на наступны дзень быў затрыманы супрацоўнікамі крымінальнага вышуку. Варта адзначыць, што раней ён ужо выкідаў мэблю з акна той кватэры. Супраць яго распачатая крымінальная справа за хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0