Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што падпісаў указ аб увядзенні «жорсткіх санкцый» супраць Ірана.

«Мы працягнем ўзмацняць ціск. Іран ніколі не павінен мець ядзерную зброю», - сказаў прэзідэнт ЗША.

Паводле словаў Трампа, санкцыі закліканыя пазбавіць вярхоўнага лідара і іншых кіраўнікоў Ірана доступу да фінансавых інструментаў, паведамляюць інфармагенцтвы.

У прыватнасці, абмежаванні закранулі трох найвышэйшых іранскіх ваенных кіраўнікоў. У Мінфіне дадалі, што санкцыі супраць кіраўніка МЗС Ірана Джавад Зарыфа увядуць на наступным тыдні.

Віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пэнс раней заявіў, што абмежаванні сталі адказам на тое, што Іран збіў амерыканскі беспілотны апарат, а таксама ў святле нападаў на два танкеры ў Аманскай затоцы, адказнасць за якія ЗША ўсклалі на Іран.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0