У лютым у вёсцы Красная Горка згарэла хата, якая будавалася. У гаспадара дачы ўзніклі падазрэнні ў датычнасці да гэтага здарэння суседа, 44-гадовага мінчука. У мужчын былі непрыязныя адносіны, паведамляе міліцыя.

Высветлілася, што падазраваны ў падпале займаецца незаконным вырабам і захоўваннем агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў. Падазраванага затрымалі. А падчас правядзення ператрусаў (іх было 12) у яго ў Мінску знайшлі і канфіскавалі 8 адзінак гладкаствольнай і наразной зброі (сярод іх пісталет, дзве вінтоўкі з аптычнымі прыцэламі, абрэз карабіна), а таксама больш за тысячу патронаў (ад дробнакаліберных да баявых боепрыпасаў калібраў 5.45 і 7.62). Акрамя гэтага, у яго доме ў Краснай Горцы былі знойдзеныя яшчэ два наразныя карабіны з оптыкай і гладкаствольная стрэльба.

Як патлумачыў сам затрыманы, зброю ён збіраў доўгі час для асабістай калекцыі. Пры гэтым мужчына адзначыў, што час ад часу выкарыстаў яе для незаконнага палявання.

За незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі (ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса) мужчыну можа пагражаць да 7 гадоў пазбаўлення волі. За падпал суседскай хаты ён мае ўсе шанцы трапіць за краты на тэрмін да 12 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0