Самалёт з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным на борце ў аўторак прыляцеў у Ахтубінск Астраханскай вобласці ў суправаджэнні шасці Су-57. Шасцёрка знішчальнікаў суправаджала прэзідэнцкі борт на фінальнай стадыі палёту.
На кадрах бачна, як шэсць знішчальнікаў у адзін шэраг ляцяць справа ад прэзідэнцкага самалёта.
У планах Пуціна ў Ахтубінску — наведванне 929-га Дзяржаўнага лётна-выпрабавальнага цэнтра імя Чкалава. Там Пуцін збіраецца пазнаёміцца з рознымі мадыфікацыямі самалётаў Су, МіГ, беспілотнымі лятальнымі апаратамі, новымі сістэмамі ўзбраенняў і перспектыўным ракетным комплексам «Кінжал».
Су-57 — перспектыўны расійскі шматфункцыянальны знішчальнік пятага пакалення, які распрацоўваецца КБ імя Сухога.
0
0
0
0
0
0