Ілюстрацыйны здымак. Фота Волі Афіцэравай.

Ілюстрацыйны здымак. Фота Волі Афіцэравай.

Аляксандр Лукашэнка 11 мая падпісаў указ № 175 «Аб страхаванні».

Важнае новаўвядзенне ў ім датычыцца так званага «еўрапратакола». Ліміт страхавой кампенсацыі пры афармленні аварыі без выкліку ДАІ павялічаны з 400 да 800 еўра.

Гэта спросціць афармленне дарожных здарэнняў для аўтамабілістаў і знізіць нагрузку на ДАІ.

Апроч таго, цяпер рамонт дэталяў рулявога кіравання і тармазной сістэмы пасля аварыі будзе ажыццяўляцца без уліку ступені зносу.

Нарэшце, зніжаныя памеры страхавых тарыфаў для ўладальнікаў электрамабіляў і гібрыдных аўтамабіляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0