На Гавайскіх выспах амерыканскі вайсковец атрымаў цяжкія пашкоджанні, зваліўшыся ў кратар аднаго з самых актыўных вулканаў у свеце, піша Бі-Бі-Сі.

Выратавальнікам з цяжкасцю ўдалося дастаць чалавека з кратара. Фота National Parks.

Выратавальнікам з цяжкасцю ўдалося дастаць чалавека з кратара. Фота National Parks.

Наглядчыкам Гавайскага вулканічнага нацыянальнага парку атрымалася выратаваць пацярпелага. 32-гадовы мужчына пералез праз металічную агароджу, каб зрабіць сэлфі на фоне кальдэры вулкана Кілаўэа.

Па словах відавочцаў, грунт пад нагамі амерыканца абваліўся, больш за 20 метраў ён ляцеў уніз па стромкім схіле, перш чым яму ўдалося зачапіцца за выступ. Гэта выратавала яго ад падзення ў распаленую лаву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0