Армія ЗША атрымала першыя шэсць электрамабіляў маркі NEV (Neighborhood Electric Vehicle). Новую тэхніку прынялі 12 студзеня на ганаровай цырымоніі на базе сухапутных войскаў Форт Меер у штаце Вірджынія.
Гэта толькі пачатак маштабных паставак у 4 тысячы электрамабіляў, якімі амерыканскія вайскоўцы будуць карыстацца на тэрыторыі ЗША. Па падліках вайскоўцаў, выкарыстанне альтэрнатыўнай аўтатэхнікі у бліжэйшыя шэсць год дазволіць зэканоміць больш за 40 мільёнаў літраў паліва.
Міністэрства Абароны ЗША спадзяецца, што гэты заказ узрушыць рынак электрамабіляў. Пры гэтым вялікае значэнне надаецца тэхналогіі вытворчасці акумулятарных батарэй.
У перспектыве Пентагон разглядае магчымасць ужывання электрамабіляў у баявых дзеяннях.
ЯС паводле Defense News
0
0
0
0
0
0