Выйшаў у свет беларускі праваслаўны каляндар на 2009 год, падрыхтаваны Брацтвам у гонар Віленскіх пакутнікаў. Каляндар узбагачаны спісам усіх святых зямлі Беларускай з пазначэннем дзён іх памяці. Адзін з раздзелаў календара змяшчае ў перакладзе на сучасную беларускую мову “Дыярыуш” прападобнага пакутніка Афанасія Філіповіча – выдатны літаратурны помнік XVII стагоддзя і ўключае жыціі новакананізаваных святых Віцебскай епархіі і праведнай Манефы Гомельскай.

Да таго ж у каляндары пададзеныя святцы (звод імёнаў святых). Кожны ахвочы зможа высветліць свой дзень анёла і зрабіць тое паводле не старога, а новага стылю.

Набыць каляндар можна ў кніжным шапіку Свята-Петра-Паўлаўскага сабора (Мінск, вул. Ракаўская, 4).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?