За шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, прафесійнае майстэрства, значны ўклад у развіццё паліўна‑энергетычнага комплексу, заслугі ў развіцці адукацыі, аховы здароўя, культуры Аляксандр Лукашэнка сваім указам узнагародзіў 51 грамадзяніна краіны.

Ордэна Айчыны ІІ ступені ўдастоены першы намеснік міністра энергетыкі Эдуард Таўпянец і галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі траўматычных пашкоджанняў пазваночніка і спіннога мозга Рэспубліканскага навукова‑практычнага цэнтра траўматалогіі і артапедыі Іосіф Варановіч.

Ордэнам Пашаны адзначаны генеральны дырэктар КУП «Брэстаблдарбуд» Пётр Скорабагацька і работнікі Беларускага аўтамабільнага завода Ілья Арцёмаў, Васіль Здановіч і Анатоль Камінскі.

Сярод узнагароджаных медалём «За працоўныя заслугі» дырэктар Слуцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Мікалай Кавальчук, дырэктар ААТ «Брэсцкі камбінат будаўнічых матэрыялаў» Уладзімір Марозаў, кіраўнік групы аддзела палітычных аглядальнікаў агенцтва тэлевізійных навін Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Інга Хрушчова і іншыя.

Медаля Францыска Скарыны ўдастоены вядучы майстар сцэны Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Галіна Лабанок, дырэктар санаторыя «Белая Русь» Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Алег Невяркевіч, намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінскага гарвыканкама Анатоль Сабітаў і дырэктар — мастацкі кіраўнік музычнай капэлы «Санорус» Мінскай вобласці Аляксей Шут.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0