У Польшчы за апошнія 28 гадоў сама меней 382 непаўналетнія сталі ахвярамі сэксуальнаму гвалту з боку прадстаўнікоў каталіцкага касцёла. Пра гэта паведамляе польскае тэлебачанне са спасылкай на справаздачу польскага каталіцкага касцёла.

Паводле даклада, сэксуальныя злачынствы супраць непаўналетніх ажыццяўляліся ў перыяд з 1990 па 2018 гады. У справаздачы гаворыцца, што 198 ахвяр былі маладзейшымі за 15 гадоў.

«Гэта асабліва балючае, трагічнае пытанне, паколькі яно звязана са святарамі, якія прысвяцілі сябе служэнню царкве, іншым людзям. У іх ёсць сацыяльны давер, і гэты сацыяльны давер быў здраджаны», — заявіў арцыбіскуп Марэк Едрашэўскі.

Польшча застаецца адной з самых пабожных краін Еўропы. Амаль 85% з 38-мільённага насельніцтва Польшчы лічаць сябе каталікамі, а каля 12 мільёнаў наведваюць імшу кожную нядзелю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0