У амерыканскім Індыян-Уэлсе (Каліфорнія) стартаваў прэстыжны тэнісны турнір (прызавы фонд — 9 млн даляраў).

Іронія лёсу, але ў першым туры паміж сабой згулялі дзве беларускі — Вікторыя Азаранка і Вера Лапко. Раней яны не гулялі паміж сабой.

Вікторыя выйграла з лікам 6:2, 6:3.

У другім туры Азаранка згуляе з Серэнай Уільямс. Калісьці першыя ракеткі свету, тэненісткі не гулялі паміж сабой ужо тры гады.

Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч правядуць першыя матчы ў Індыян-Уэлсе ў другім раўндзе. Арына згуляе з пераможцай паядынку Айла Тамлянавіч (Аўстралія) / Алізэ Карнэ (Францыя), а Аляксандра — з украінкай Кацярынай Казловай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0