Сёння раніцай у Гомелі адбылася сур'ёзная аварыя: тралейбус № 8 сутыкнуўся з таксі. Аўтамабіль развярнула проста пад тралейбус.

40-гадовы кіроўца таксі на аўтамабілі «Рэно Логан» не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з тралейбусам, паведамілі ў МНС.

34 пасажыры і кіроўца тралейбуса не пацярпелі. 29-гадовую пасажырку таксі заціснула ў аўто. Ратавальнікі дапамаглі дзяўчыне і перадалі ў рукі медыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0