skysports

Апублікаваныя апошнія аўдыёпаведамленні аргенцінскага футбаліста Эміліяна Сала, які знаходзіўся на борце самалёта, які прапаў на шляху з Нанта ў Кардыф.

Сала падпісаў кантракт з ФК «Кардыф» і ляцеў на прыватным самалёце ва Уэльс.

«Прывітанне, хлопцы, як справы? Братачка, я без сіл. Я перарабіў кучу спраў у Нанце, а зараз лячу на самалёце, які, здаецца, вось-вось разваліцца, лячу ў Кардыф. Заўтра ўсё пачнецца, днём я перайду да трэніровак з новай камандай. Паглядзім, што атрымаецца. Як справы, усё ў парадку?

Выданне таксама апублікавала апошняе паведамленне гульца ў WhatsApp.

«Калі праз паўтары гадзіны я не выйду на сувязь і ад мяне не будзе навін, то, мабыць, шукаць мяне ўжо не трэба будзе. Тата, як жа мне цяпер страшна», - сказаў ён.

Раней паведамлялася, што пошукі зніклага самалёта з футбалістам на борце прыпыненыя

Валійскі клуб заплаціў за трансфер 15 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў - гэтая сума стала рэкорднай у гісторыі каманды. Пасля праведзеных у Кардыфе афіцыйных мерапрыемстваў з нагоды пераходу Сала вярнуўся ў Нант, каб развітацца з былымі аднаклубнікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0