Адзначаецца, што, па папярэдняй інфармацыі актывістаў, у Раздольным ідуць следчыя мерапрыемствы ў дамах крымскіх татараў Эрнэста Аліева і Сервера Барыева.

У грамадскай арганізацыі паведамляюць, што Барыеў — зубны тэхнік, а Аліеў — будаўнік.

«Абодва з'яўляюцца мусульманамі, прытрымліваюцца рэлігійных прадпісанняў», — гаворыцца ў паведамленні.

Трэці ператрус праходзіць у доме крымскага татарына Асмана Асманава.

Сілавікі шукалі забароненыя прадметы і літаратуру, агледзелі аргтэхніку, нічога не было знойдзена і канфіскавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?