Аляксандр Лукашэнка 3 студзеня адкрыў XV Калядны міжнародны турнір аматараў хакея і XXIII Рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў «Залатая шайба».
Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў спаборніцтваў і заўзятараў з пачаткам новага спартыўнага года, адзначыўшы, што для Беларусі, краіны-гаспадыні II Еўрапейскіх гульняў, ён будзе асаблівым, насычаным яркімі падзеямі летніх спаборніцтваў.
Ён звярнуў увагу, што геаграфія ўдзельнікаў турніру штогод пашыраецца.
На лёд выйдуць хакеісты з Беларусі, Расіі, Германіі, Кітая, ААЭ, Славакіі, Фінляндыі, Чэхіі, Швейцарыі. Змагацца за галоўны прыз каляднага турніру таксама будуць зборныя Балтыі, Балкан і Міжнароднай федэрацыі хакея.
0
0
0
0
0
0