Анлайн-гіпермаркет 21vek.by зрабіў самавываз некаторых тавараў платным.
Цяпер, калі пакупнік сам забірае заказ коштам да 25 рублёў, яму давядзецца даплаціць 5 рублёў.
Пры кошце тавару ад 24 да 50 рублёў самавываз будзе каштаваць 4 рублі.
Заказ коштам ад 50 да 75 рублёў можна забраць за 3 рублі. Больш дарагія тавары можна па-ранейшаму забіраць бясплатна.
Адначасова зменшылася сума, ад якой пачынаецца бясплатная дастаўка — са 100 да 75 рублёў.
0
0
0
0
0
0