Паўабаронца футбольнага клуба «Краснадар» Павел Мамаеў, арыштаваны па абвінавачванні ў хуліганстве і збіванні, заявіў у судзе, што заплаціў кампенсацыю кіроўцу-беларусу Віталю Салаўчуку, пацярпеламу ў бойцы.

Падчас пасяджэння футбаліст папрасіў вызваліць яго з СІЗА і дазволіць сустрэць Новы год дома. Мамаеў адзначыў, што не зможа паўплываць на следчых, паколькі тыя скончылі збіраць доказы.

Нагадаем, што 11 кастрычніка Цвярскі суд Масквы арыштаваў на два месяцы футбалістаў Аляксандра Какорына і Паўла Мамаева. Іх падазраюць у хуліганстве і пабоях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?