Двухгадовы палёт на Марс адбярэ ў кожнага члена экіпажа па 2,5 года жыцця з-за радыяцыйнага ўздзеяння пры такім палёце, гаворыцца ў тэзісах дакладаў канферэнцыі «Авіякасмічная і экалагічная медыцына», што праходзіць у Маскве, паведамляе «РИА Новости».

«Праведзены разлікі сумарнай радыяцыйнай рызыкі на працягу ўсяго жыцця касманаўтаў пасля працяглых, да 3-х гадоў, палётаў да Марса ў перыяд максімуму сонечнай актыўнасці з рознай таўшчынёй аховы радыяцыйнага сховішча з алюмінію. <…> Для 2-гадовай працягласці палёту экспедыцыі да Марса і назад сумарная радыяцыйная рызыка на працягу жыцця касманаўтаў незалежна ад узросту за аховай радыяцыйнага сховішча 20 г/см2 складзе 7,5 працэнта, а скарачэнне сярэдняй працягласці жыцця — 2,5 года», — гаворыцца ў дакуменце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0