Супрацоўнікі аховы Вярхоўнага суду затрымалі дзьвюх актывістак незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» — Насту Палажанку і непаўналетнюю Юлію Міхайлаву.

Некалькі маладафронтаўцаў правялі акцыю насупраць будынку Вярхоўнага суду. Яны трымалі расьцяжку: «Нюрнбэрскі працэс над камунізмам».

Спачатку ахоўнікі схапілі Юлію Міхайлаву. Пасьля таго як празь пяць хвілін дзяўчынку ня выпусьцілі, даведацца, што зь ёю, пайшла Наста Палажанка. У выніку ахоўнікі затрымалі абедзьвюх дзяўчат.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0