18 лістапада прайшло паседжаньне Малой Рады МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», асноўным пытаннем, якога была падрыхтоўка да V з’езда беларусаў свету.

Папярэдняя дата правядзення з’езда прызначана на 18—19 ліпеня 2009 года (Менск), канчаткова дата будзе зацверджана пасля кансультацыі з сябрамі Вялікай Рады, у якую ўваходзіць кіраўнікі і вядомыя дзеячы беларускіх арганізацый замежжа.

Малая Рада, акрамя таго, акрэсліла тры варыянты тэмы з’езда. Бясспрэчна адно — асноўнай праблематыкай з’езда будзе пытанне культурнай нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларусаў, праблемы і захады па яе захаванні, як у метраполіі, так і ў дыяспары.

Канчатковая тэма будзе зацверджана па выніках галасавання Вялікай Рады.

zbsb.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0