Служба бяспекі Украіны пацвярджае інфармацыю пра гібель кіраўніка баевікоў Аляксандра Захарчанкі ў Данецку.

Пра гэта прэс-сакратар СБУ Алена Гітлянская паведаміла «Украінскай праўдзе».

«Так, па нашай інфармацыі гэта адпавядае рэчаіснасці. Мы лічым гэта вынікам міжусобных войн», — сказала яна.

31 жніўня расійскія СМІ паведамілі пра гібель Аляксандра Захарчанкі ў цэнтры Данецка ў рэстаране «Сепар».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0