Уручаны пашпарт найстарэйшаму беларускаму грамадзяніну, які жыве ў Польшчы.

Паводле звестак пасольства Беларусі ў Варшаве, цырымонія з удзелам консульскага работніка і 105‑гадовай Браніславы Гайжэўскай прайшла 12 лістапада.

Б.Гайжэўская нарадзілася 20 чэрвеня 1903 года на Гарадзеншчыне. Да 1979 года працавала ў калгасе, а затым выехала ў Польшчу паводле запрашэння сына.

Браніслава Іванаўна мае трох дзяцей, дзевяць унукаў, 15 праўнукаў і пяць прапраўнукаў.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0