Экс-чэмпіён свету па боксе ў вагавай катэгорыі звыш 90,71 кг Мікалай Валуеў пракаментаваў выказванні Аляксандра Лукашэнкі пасля першага матча паміж пецярбургскім «Зенітам» і мінскім «Дынама».
Пасля разгромнага паражэння расіянаў з лікам 0:4 кіраўнік дзяржавы заявіў, што некаторыя гульцы «Зеніта» «хадзілі на карачках».
«Нам застанецца толькі папрасіць Аляксандра Рыгоравіча выказвацца рэгулярна. Глядзіш, гэта можа стаць драйверам для наступных перамог «Зеніта», - напісаў Валуеў у твітары.
Учора «Зеніт» разграміў «Дынама» з лікам 8:1.
0
0
0
0
0
0