28 ліпеня 2018 г. адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, а таксама сітуацыю, якая склалася вакол Генеральнага сакратара Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), паведамляецца на сайце МЗС Беларусі.

Учора Сяргей Лаўроў заявіў, што Арменія павінна афіцыйна адклікаць свайго грамадзяніна Юрыя Хачатурова з пасады генеральнага сакратара АДКБ. У Арменіі суд прад'явіў яму абвінавачванні ў звяржэнні канстытуцыйнага ладу ў сакавіку 2008 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0