Навукоўцы абвясцілі, што ўпершыню знайшлі доказы наяўнасці на Марсе вады — у вадкім стане. Возера памерам каля 20 кіламетраў знаходзіцца ля паўднёвага полюса планеты і схавана пад тоўстай ледзяной шапкай.

Раней даследчыкі меркавалі, што па паверхні Марса можа часам ненадоўга разлівацца вада з ледавікоў, якія расталі (з улікам нізкага ціску вада павінна вельмі хутка выпарвацца), аднак упершыню з'явіліся падставы меркаваць, што на Чырвонай планеце існуе і пастаянны вадкі водны рэзервуар.

Марсаход НАСА раней знаходзіў на паверхні планеты толькі сухія азёры, давёўшы, што ў мінулым вада на Марсе была.

Аднак з тых часоў тэмпература на планеце значна панізілася з-за вельмі разрэджанай атмасферы — і вялікая частка вады ператварылася ў лёд.

«Магчыма, гэта не вельмі вялікае возера», — кажа кіраўнік даследавання, прафесар Італьянскага нацыянальнага інстытута астрафізікі Раберта Арасеі.

Хоць само існаванне воднага рэзервуара цікавіць людзей, што вераць у магчымасць існавання на Марсе жыцця — хай нават у мінулым, — характарыстыкі возера яшчэ трэба пацвердзіць далейшымі даследаваннямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?