Менш за суткі спатрэбілася супрацоўнікам крымінальнага вышуку на раскрыццё двух рэзанансных злачынстваў на Століншчыне, паведамляе БелТА.

У міліцыю звярнуўся 31-гадовы прадпрымальнік — грамадзянін Азербайджана. Ён паведаміў, што позна ўвечары на аўтастаянцы ў вёсцы Высокае невядомы стрэліў з пнеўматычнай зброі і пашкодзіў шкло яго аўтамабіля «Лэнд-Ровер». На наступны дзень ноччу мужчыну патэлефанавалі з невядомага нумара і пад пагрозай забойства або збіцця запатрабавалі перадаць $15 тысяч.

Аказалася, што рэкецірамі былі 26-гадовы і 33-гадовы жыхары вёскі Белавуша. Адзін з падазраваных ужо меў судзімасць за крадзеж і махлярства. Супрацоўнікі затрымалі зламыснікаў у адной з лесапасадак ў момант перадачы прадпрымальнікам грошай. Знайшлі і саўдзельніка — 31-гадовага беспрацоўнага жыхара вёскі Дубай.

Пры аглядзе аўтамабіля, на якім прыехалі вымагальнікі, быў знойдзены пнеўматычны пісталет. Па дадзеным факце распачатыя дзве крымінальныя справы па артыкулах аб вымагальніцтве і хуліганстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0