У Віцебску кіроўца насмерць збіў пенсіянерку, паведамляе БелТА.

ДТЗ адбылося сёння каля крамы «Віцебскія прадукты». За 30 метраў ад пешаходнага пераходу на сталую жанчыну здзейсніў наезд кіроўца 1990 года нараджэння, які толькі ў студзені атрымаў пасведчанне, а машыну набыў тыдзень таму. Са слоў кіроўцы, ён не ўбачыў пешахода — жанчына нечакана выскачылі перад ім.

На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, высвятляюцца акалічнасці здарэння і асоба загінулай. На выгляд жанчыне 67-70 гадоў. Па словах відавочцаў, яна пражывала ў адным з дамоў у раёне здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0