Каля 300 мінамётных мін знойдзена на полі ва Ушацкім раёне, піша БелТА.

Сёння раніцай пры ўзворванні на полі каля вёскі Прыазёрнай механізатар убачыў тры падазроныя прадметы. Усяго выкліканыя на месца здарэння сапёры знайшлі каля 300 мінамётных мін калібрам 81 мм часоў вайны. Снарады знаходзіліся на двух побач размешчаных участках памерам 2-3 метраў.

Боепрыпасы вывезены ў бяспечнае месца і знішчаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0