Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка выказаўся на Facebook наконт смерці Ніны Жызнеўскай — маці Героя Украіны, беларуса Міхася Жызнеўскага, піша Радыё Свабода.

«З глыбокім болем успрыняў трагічную вестку, што ўслед за бацькам Героя Нябеснай сотні Міхаіла Жызнеўскага сышла ў вечнасць яго маці Ніна Васільеўна, — піша Пятро Парашэнка. — Гэтая сям’я паказала нам гераічны прыклад самаахвярнасці дзеля ідэалаў свабоды і годнасці. Даручыў МЗС Украіны прадставіць сям'і ўсю неабходную дапамогу. Вечная памяць Ніне Васільеўне! Героі не паміраюць!»

Ніна Жызнеўская памерла 4 мая на 62-м годзе жыцця. Пахаваюць яе заўтра побач з магіламі мужа і сына ў вёсцы Сцяг Працы, што пад Гомелем. Гэта адбылося менш як праз месяц пасля таго, як пахавалі ейнага мужа, 73-гадовага Міхаіла Жызнеўскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?