Следчым упраўленнем УСК па Магілёўскай вобласці распачата крымінальная справа ў дачыненні да службовай асобы Магілёўскага аўтамабільнага завода і дырэктара прыватнага прадпрыемства.

Іх падазраюць у тым, што яны рабілі падробленыя таварна-транспартныя накладныя нібыта за пастаўкі, якія ў рэчаіснасці не адбываліся. На разліковыя рахункі прыватнага прадпрыемства былі пералічаныя грашовыя сродкі за нібыта пастаўлены тавар. Такім чынам фігуранты завалодалі грашовымі сродкамі ў суме больш за 50 000 рублёў.

Дзеянні падазраваных кваліфікаваныя следствам па ч. 4 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Іх узялі пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0