AP

AP

Дональд Трамп у сваім твітары падвёў вынік ударам заходняй кааліцыі па Сірыі. Вынік ваеннай аперацыі ён пракаментаваў словамі «місія выканана».

«Мінулай ноччу было добра праведзеныя ўдары. Дзякуй Францыі і Вялікабрытаніі за іх мудрасць і моц іх войскаў. Лепшага выніку быць не магло. Місія выканана!» — напісаў амерыканскі прэзідэнт.

Трамп падкрэсліў, што ганарыцца «нашымі смелымі вайскоўцамі». «Хутка, пасля таго як мы выдаткуем на іх мільярды ўхваленых [Кангрэсам] даляраў, яны стануць найлепшай арміяй, якую наша краіна калі-небудзь мела», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0