Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп рыхтуецца выслаць з краіны дзясяткі расійскіх дыпламатаў у адказ на атручванне ў Вялікабрытаніі былога супрацоўніка ГРУ, які працаваў на брытанскую разведку, Сяргея Скрыпаля. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Reuters.com

Reuters.com

Паводле інфармацыі агенцтва, Трамп пагадзіўся з рэкамендацыяй дарадцаў, рашэнне аб высылцы, хутчэй за ўсё, будзе абвешчана ў панядзелак.

Суразмоўцы падкрэслілі, што рашэнне Трампа пакуль не канчатковае. Прэзідэнт ЗША гатовы дзейнічаць, але перш хоча быць упэўнены, што еўрапейскія саюзнікі распачнуць аналагічныя крокі супраць Расіі, ўдакладняюць суразмоўцы.

Прэс-сакратар Белага дома адмовіўся ад каментароў, дадае Bloomberg.

Намеснік прэс-сакратара Белага дома Радж Шах заявіў Bloomberg, што «Злучаныя Штаты рашуча падтрымліваюць Вялікабрытанію, асуджаючы абуральныя дзеянні Расіі». «Прэзідэнт заўсёды разглядае магчымасць прыцягнення Расіі да адказнасці ў адказ на яе зламысныя дзеянні. На дадзены момант у нас няма заяваў», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0