Вядучыя сепаратысцкія партыі Каталоніі ў чацвер не здолелі выбраць былога афіцыйнага прадстаўніка рэгіянальнага ўрада Жордзі Туруля на пасаду кіраўніка аўтаноміі.

Леварадыкальная партыя CUP, якой належыць чатыры мандата, вырашыла ўстрымацца пры галасаванні, у выніку чаго 51-гадовы Туруль не здолеў атрымаць абсалютнай большасці. За кандыдатуру Туруля прагаласавалі 64 дэпутаты, 65 — супраць. Галасавання папярэднічала шматгадзінная дыскусія.

Жордзі Туруль з'яўляецца ўжо трэцім кандыдатам на пасаду кіраўніка Каталоніі. Напярэдадні, 21 сакавіка, стала вядома, што Жордзі Санчэс, што знаходзіцца пад арыштам, зняў сваю кандыдатуру з выбараў. Яшчэ раней, у пачатку сакавіка, ад прэтэнзій на пасаду прэзідэнта Каталоніі «часова» адмовіўся былы кіраўнік аўтаноміі — Карлес Пучдэмон, які хаваецца ў Бельгіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?