Старшыня Мастыскага пагранічнага атрада прыняў рашэнне забараніць лідару «Руху новых сіл» Міхаілу Саакашвілі ўезд ва Украіну да 13 лютага 2021, паведамляе «Украінская праўда».

Пра гэта паведаміў спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Алег Слабадзян.

«Так. Пацвярджаю. Сапраўды, камандзір Мастыскага атрада ў межах паўнамоцтваў прыняў такое рашэнне, улічваючы акалічнасці парушэння мяжы М.Саакашвілі ў верасні 2017 года і абапіраючыся на адпаведныя рашэнні судоў», — распавёў прэс-сакратар.

Ён удакладніў, што адпаведнае рашэнне аб забароне ўезду распаўсюджваецца на ўсе пункты пропуску на ўкраінскай мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0