Пастаянная камісія па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Савеце міністраў прыняла Канцэпцыю развіцця веласіпеднага руху.

У планах да 2030 года — павялічыць долю выкарыстання ровараў. У гарадах з насельніцтвам у 50 тысяч чалавек і больш — да 8-10%, у гарадах з насельніцтвам менш за 50 тысяч чалавек і мястэчках — да 15-20%, у аграгарадках і сёлах — звыш 40%.

Паводле інфармацыі велатаварыства, доля выкарыстання ровара ў аб'ёме ўсіх перамяшчэнняў ў Мінску ўжо перавысіла 1%.

— Заяўленыя 8-10% для Мінска — гэта даволі шмат. Гэта каля 500 — 700 тысяч паездак у дзень па розных мэтах ў цёплы час года, — адзначае старшыня праўлення Мінскага веласіпеднага таварыства Павел Гарбуноў. — Але гэта цалкам дасягальна. Для параўнання: у Варшаве гэтая лічба сёння 4%, бягучая доля паездак у Берліне — каля 13-15%. У агульнаеўрапейскай стратэгіі, якая цяпер абмяркоўваецца, хутчэй за ўсё, будзе індыкатар 12% паездак да 2030 года ў сярэднім па гарадах Еўрасаюза. Так што нашыя мэты цалкам сучасныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0