Сёння а 14-й у Пхёнчхане стартуюць Зімовыя Алімпійскія гульні. У іх удзельнічае 92 краіны, будзе разыграна 102 камплекты медалёў у 15 відах спорту. Складана сачыць за ўсімі спаборніцтвамі, лепш сканцэнтравацца на выступах беларусаў. У Паўднёвую Карэю накіраваліся 32 нашыя спартоўцы.
Найбольшыя надзеі звязаныя з біятлонам (найперш Дар'я Домрачава і Надзея Скардзіна) і фрыстайлам (Антон Кушнір, Максім Гусцік, Ганна Раманоўская, Ала Цупер). Магчыма, стрэліць і канькабежны спорт (а менавіта Марына Зуева).
Такім чынам — спаборніцтвы, на якія варта звярнуць увагу беларускім заўзятарам. Трэба ўлічыць, што розніца ў часе з Карэяй складае 6 гадзін, і галоўныя нашыя старты будуць праходзіць або раніцай, або ўдзень (заканчвацца не пазней за 16:00). Трансляцыі будуць на «Беларусь-5» і «Беларусь-2».
Субота, 10 лютага
Лыжныя гонкі. Жанчыны (Юлія Ціханава, Паліна Сераносава, Настасся Кірылава). 7,5 км+7,5 км, скіятлон. Пачатак у 10:15 па мінскім часе.
Шорт-трэк. 1500 метраў. Мужчыны (Максім Сяргееў). 13:00
Канькі. Жанчыны (Марына Зуева). 3000 м (фінал). 14:00.
Біятлон. Спрынт, 7,5 км, жанчыны (Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава, Дзінара Алімбекава). Пачатак у 14:15 па мінскім часе.
Нядзеля, 11 лютага
Лыжныя гонкі (Аляксандр Воранаў, Юрый Астапенка, Міхаіл Сямёнаў, Сяргей Далідовіч). 15 км + 15 км, скіятлон. Пачатак у 15:15
Біятлон. Спрынт, 10 км, мужчыны (Уладзімір Чапелін, Сяргей Бачарнікаў, Максім Варабей, Раман Елятноў, Антон Смольскі). Пачатак у 14:15.
Панядзелак, 12 лютага
Біятлон. Гонка пераследу ў жанчын (13:10) і мужчын (15:10)
Канькі. Жанчыны (Марына Зуева). 1 500 метраў. 15:30
Аўторак, 13 лютага
Лыжныя гонкі. Мужчыны, спрынт. 11:30.
Серада, 14 лютага
Біятлон. Жанчыны, індывідуальная гонка. 14:05
Чацвер, 15 лютага
Лыжныя гонкі. Жанчыны. 10 км. 09.30
Біятлон. Мужчыны, індывідуальная гонка. 14:00
Пятніца, 16 лютага
Лыжныя гонкі. 15 км мужчыны. 9:00.
Фрыстайл. Акрабатыка. Жанчыны. Фінал. 14:00.
Канькі. Жанчыны (Марына Зуева). 5000 метраў. 14:00.
Субота, 17 лютага
Біятлон. Жанчыны, мас-старт. 14:15
Нядзеля, 18 лютага
Біятлон. Мужчыны, мас-старт. 14:15.
Фрыстайл. Акрабатыка. Мужчыны, фінал. 14:15.
Панядзелак, 19 лютага
Канькі. Мужчыны (Ігнат Галавацюк). 500 метраў. 14:00
Аўторак, 20 лютага
Біятлон. Змяшаная эстафета. 14:15
Чацвер, 22 лютага.
Біятлон. Жаночая эстафета. 14:15.
Пятніца, 23 лютага
Біятлон. Мужчынская эстафета. 14:15.
Канькі. Мужчыны (Ігнат Галавацюк). 1000 метраў. 13:00
Субота, 24 лютага
Лыжныя гонкі. Мужчыны (Сяргей Далідовіч). 50 км. 8:00
Канькі. Жанчыны (Марына Зуева). Мас-старт. 14:00
Нядзеля, 25 лютага
Лыжныя гонкі. Жанчыны. 30 км. 9.15.
Закрыццё Алімпіяды. 14:00
Сочым за Алімпіядай разам з букмекерскай канторай «Марафон».