Беларусь і Латвія могуць значна палепшыць свае адносіны. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Латвіі Марысам Кучынскісам, піша БелТА.

«Шчыра скажу, мне прыемна бачыць вас у Беларусі. Добра, што вы прыехалі. Прынята лічыць (прынамсі, усё пазнаецца ў параўнанні з іншымі нашымі суседзямі), у нас з Латвіяй добрыя адносіны. Але мяне не пакідае думка пра тое, што яны могуць быць значна лепшыя. Мы шмат нашых магчымасцяў не рэалізуем. і ў гэтым плане ваш візіт у Беларусь вельмі жаданы і знакавы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0