Між тым апошнімі днямі беларусы сталі заўважаць, што некаторыя папулярныя ананімайзеры перасталі адкрывацца. Старонкі з такімі сайтамі спачатку працяглы час беспаспяхова загружаюцца, пасля чаго браўзэр выдае паведамленне аб тым, што сервер не адказвае. Гэта кажа пра тое, што афіцыйна ананімайзеры ўсё ж не заблакаваныя. 

Але на момант напісання артыкула мы не змаглі трапіць на наступныя папулярныя бясплатныя сайты-ананімайзеры:

  • cameleo.xyz / cameleo.ru
  • noblockme.ru
  • 4everproxy.com

Усе яны знаходзяцца ў топе пошукавых запытаў.

Ці могуць улады праз правайдэраў ускладняць доступ да гэтых сайтаў?

Паводле праграміста Севы Шашарына, да якога мы звярнуліся па каментар, гэта магчыма: спосабаў для ўскладнення доступу існуе шмат, і галоўнае тут — фантазія. 

«Але можа быць і такое, што беларусы раптам масава пачалі карыстацца гэтымі ананімайзерамі, і іх адміністратары адключылі доступ для нашага рэгіёна, каб пазбегнуць перагрузкі сайта», — сказаў спадар Шашарын.

Нагадаем, рашэнне аб блакіроўцы сайта «Хартыя'97» было прынята Міністэрствам інфармацыі. У паведамленні ведамства сцвярджалася, што на рэсурсе публікаваліся матэрыялы, «якія змяшчаюць інфармацыю, распаўсюд якой здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?