Трое мужчын падстрэлілі ваўка і пасля палявання захацелі зрабіць памятнае фота. На кадрах бачна, як жывёла нерухома ляжыць на снезе з крывавай ранай на шыі і шклянымі вачыма.

Адзін з паляўнічых падышоў ззаду да здабычы і штурхнуў яе, думаючы, што яна мёртвая. Аднак воўк тут жа ўскочыў і накінуўся на мужчыну. Відавочца не стаў перарываць здымку і паклаў тэлефон у кішэню, каб дапамагчы свайму таварышу.

У выніку ні адзін з мужчын не пацярпеў, а вось жывёла памерла, праўда, незразумела, ад атрыманых ран ці ўсё-ткі ад рук паляўнічага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0