У Кітаі ўзарвалі вялізарную царкву хрысціян-евангелістаў, пабудаваную ў 2009 годзе ў горадзе Ліньфэнь на ахвяраванні вернікаў. Пра гэта паведамляе «The Mirror». Царкву наведвалі каля 50 тысяч чалавек.

Як паведаміла дзяржаўнае кітайскае выданне «Global Times», будынак быў прызнаны незаконнай пабудовай. Цяпер царкву руйнуюць экскаватары, а вернікам не даюць да яе набліжацца.

Відэа — «The Mirror»

Многія праваабарончыя арганізацыі ўспрынялі знос царквы як чарговы прыклад парушэння правоў вернікаў у КНР. Як адзначае выданне, у кіруючай Камуністычнай партыі Кітая асцерагаюцца ўплыву каталіцкай царквы.

За апошнія некалькі тыдняў гэта ўжо другі знос царквы ў Кітаі. Так, у канцы снежня без абвяшчэння афіцыйных прычынаў быў разбураны каталіцкі храм у правінцыі Шэньсі.

Усяго, па звестках «The Mirror», у Кітаі пражывае каля 60 мільёнаў хрысціянаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?