AP

AP

Як паведамляе выданне USA Today са спасылкай на прадстаўніка NASA, Джон Янг памёр у ЗША ва ўзросце 87 гадоў. Спачуванні яму адправілі былыя калегі, а таксама экс-прэзідэнт ЗША Джордж Буш.

Янг двойчы лётаў на Месяц, а ў 1972 годзе разам з іншымі членамі экіпажа прагуляўся па паверхні спадарожніка зямлі, дзе ў тым ліку катаўся за рулём спецыяльнага аўтамабіля. У 1981 годзе ён стаў першым камандзірам амерыканскага касмічнага шатла.

Акрамя таго, Янг стаў першым чалавекам у гісторыі, які шэсць разоў выходзіў у адкрыты космас. Як ён распавядаў журналістам, менавіта таму яму даручылі напісаць адпаведную інструкцыю для будучых амерыканскіх астранаўтаў.

Усяго за ўсю гісторыю чалавецтва на Месяцы пабывалі 12 чалавек ў 1969, 1971 і 1972 гадах. Першым на спадарожнік Зямлі ступіў 21 ліпеня 1969 года амерыканец Ніл Армстранг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?