У Кобрыне затрымалі 25-гадовага жыхара Бранска, які падазраецца ў палавой сувязі з дзвюма непаўналетнімі школьніцамі, распавёў TUT.BY намеснік начальніка ўпраўлення наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі Уладзімір Жыгар.

Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына пазнаёміўся Укантакце з дзвюма школьніцамі 12 і 13 гадоў. У асабістай перапісцы з імі ён вёў гутаркі сэксуальнага характару, а таксама перасылаў малюнкі парнаграфічнага характару.

Улетку ён прыехаў у Кобрын, купіў спіртнога і запрасіў непаўналетніх разам правесці час, а затым уступіў з імі абедзвюма у палавую сувязь.

У затрыманага расіяніна канфіскавалі ноўтбук і тэлефон, на якіх захоўвалася каля 1 тэрабайта дзіцячай парнаграфіі.

Следчы камітэт пачаў крымінальныя справы за распусныя дзеянні і палавыя зносіны з асобамі, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту.

Раней малады чалавек судзімы не быў. Вядома, што ў дзяцінстве ён сам быў ахвярай гвалту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0